Кудласевіч Анатоль, Трынаццаць дзён

Трынаццаць дзён

Кудласевіч Анатоль

У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча “Трынаццаць дзён” уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых альбо тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей ... Болей »


Плакс Дзмітры, Трыццаць тэкстаў

Трыццаць тэкстаў

Плакс Дзмітры

Кніга Дзмітрыя Плакса складаецца з новых тэкстаў i фота мастака i пісьменніка. Характарызуючы жанр, у якім напісаныя ягоныя вершы, сам аўтар робіць акцэнт на форме, называючы іх своеасаблівымі "рэчытатывамі". "У Швецыі адзін з крытыкаў назваў гэта "культурным рэпам", – кажа спадар Плакс. İ дадае: "Гэта своеасаблівы канструктар, як дзіцячыя кубікі "Лега". Я ўжо цяпер працую над наступнаю кніжкаю, дзе паспрабую паказаць прыклад, што з гэт... Болей »


Барадулін Рыгор, Трэба дома бываць часцей...

Трэба дома бываць часцей...

выбраныя старонкі лірыкі

Барадулін Рыгор

У аднатомнік народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часцей...» увайшлі лепшыя радкі лірыкі. Радзіма, паганскія карані беларусаў, каханне і смерць, жыццё ва ўсіх ягоных нечаканасцях, роспач і зварот да Бога — усё гэта ў паэзіі Рыгора Барадуліна. Болей »


Пивовар Н. В., Туристско-краеведческие походы и экскурсии в окрестностях Витебска

Туристско-краеведческие походы и экскурсии в ...

Пивовар Н. В.

У кнізе змешчана інфармацыя па краязнаўству і турызму ў наваколлях Віцебска. Аснавана на практычных матэрыялах турыстсцка-экалагічна-краязнаўчага клуба "Дзвіна" Лужаснянскай гімназіі. Уключае ў сябе некаторыя зкскурсіі па цікавых і выдатных мясцінах Беларусі. Карысна для настаўнікаў гісторыі, геаграфіі, біялогіі, краязнаўцаў, аматараў прыроды, ужывання ў рабоце краязнаўчых гурткоў. Болей »


Бандажэўскі Юры, Турма і здароўе

Турма і здароўе

Парады прафэсара мэдыцыны

Бандажэўскі Юры

Як зьняволенаму выстаяць у экстрэмальных умовах беларускай турмы? Былы вязень сумленьня, доктар мэдыцыны Юры Бандажэўскі на падставе ўласнага досьведу напісаў за кратамі дапаможнік, адрасаваны вязьням, якія не зьбіраюцца здавацца ва ўмовах няволі. Прафэсар Бандажэўскі расказвае, як сам змагаўся з набытымі ў няволі хваробамі, пра найбольш распаўсюджаныя захворваньні вязьняў і пра самалячэньне, пра народную турэмную мэдыцыну і фізычную за... Болей »


Бохан Юрый, Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XIV-XVI стагоддзях

Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскі...

Бохан Юрый

У кнізе разглядаецца далучанасць феадальнай эліты Вялікага княства Літоўскага да еўрапейскіх турнірных традыцый у часы позняга сярэднявечча. Звяртаецца ўвага на пачатак распаўсюджання тут турнірнай практыкі, віды турнірных практыкаванняў і спецыфічны турнірны рыштунак. Кніга разлічана на ўсіх, хто цікавіцця сярэднявечнай гісторыяй Вялікага княства Літоўскага. Болей »


Бяляцкі Алесь, Турэмныя сшыткі

Турэмныя сшыткі

Бяляцкі Алесь

Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна», пісьменьнік і грамадскі дзеяч, быў арыштаваны 04.08.2011 за праваабарончую дзейнасьць. Віны не прызнаў. Асуцжаны 24.11.2011 на чагыры з паловай гады пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці і спагнаньнем нанесенай шкоды дзяржаве. Да суда сядзеў у СІЗА г. Менска і Жодзіна. Пакараньне адбываў у ПК № 2 г. Бабруйска, працаваў упакоўшчыкам у швейным цэху. ... Болей »


Дранько-Майсюк Леанід, Тут

Тут

Вершы, паэмы, эсэ

Дранько-Майсюк Леанід

Гэта трэці зборнік Леаніда Дранько-Майсюка. Аўтар мяркуе, што паэзія пачынаецца з адчаю, відавочнага ці схаванага, калі паэт пераконваецца у дасканаласці сусвету, адчуваючы ўласную недасканаласць. Гэтага адчування, дарэчы, дастаткова, каб паэт не памёр як паэт. У зборнік, акрамя вершаў, уключаны дзве маленькія паэмы — фальклорна-жартоўная «Курасоўшчына» і сумна-іранічная «Адам Нядзелька», а таксама эсэ-падарожжы ў Бельгію, Польшчу, Чэха... Болей »


Каўка Аляксей, Тут мой народ

Тут мой народ

Францішак Скарына і беларус.літ.ХVI- пач.ХХ стст.

Каўка Аляксей

Аляксей Канстанцінавіч КАЎКА (нар. 20 верасня 1937, в Машчаліна, Чэрвеньскі раён Мінскай вобл.) — беларускі гісторык і літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1991), кандыдат гістарычных навук (1971). Скончыў БДУ (1961). Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1954 на культурна-асветніцкай і камсамольскай рабоце. У 1971-79 і 1983-87 у Інстытуце эканомікі сусветнай сацыялістычнай сістэмы АН СССР, у 1979-82 п... Болей »


Тэксты, 12#2009

Тэксты

Альманах

12#2009

Нумар прысвечаны марской тэме і легендарнай мінскай краме «Рыба». Аўтары нумара: Валянцін Акудовіч, Вальжына Морт, Вольга Гапеева, Грэта Шоон, Ільля Сін, Зміцер Вішнёў, Анатоль Івашчанка, Віктар Жыбуль і іншыя. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Наступная   Апошняя