Дзярновіч Алег, Ігнацік Кірыла, Казакевіч Андрэй, Мельянцоў Дзянiс, Нядзвецкі Міхал, Чыжова Таццяна, Шумскі Ян, Ягораў А., Хрышчэнне нацыі

Хрышчэнне нацыі

Масавыя акцыі 1988—2009

Дзярновіч Алег, Ігнацік Кірыла, Казакевіч Андрэй, Мельянцоў Дзянiс, Нядзвецкі Міхал, Чыжова Таццяна, Шумскі Ян, Ягораў А.

Гэтая кніга складаецца з трох частак. Група палітолагаў на чале з доктарам палітычных навук Андрэем Казакевічам ажыццявіла аналіз вулічнай актыўнасці беларусаў у 1988—2009 гадах. Кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч дапоўніў яго малавядомымі гістарычнымі дакументамі. Нарэшце, рэдактары падабралі з даступных архіваў сотні фатаграфій і артэфактаў, што прымусяць іначай паглядзець на пачаткі беларускай незалежнасці. Болей »


Хто ёсць хто сярод беларусаў свету, Частка 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах

Хто ёсць хто сярод беларусаў свету

Энцыклапедычны даведнік

Матэрыял даведніка згрупаваны па чатырох раздзелах: агульныя артыкулы, арганізацыі, перыядычныя выданні, персаналіі. У раздзел “Персаналіі“ ўключаны якдзеячы беларускай дыяспары, так і ўраджэнцы Беларусі - беларусы, рускія, палякі, літоўцы, габрэі, татары. У храналагічным плане ўвага ў даведніку засяроджана на беларускай дыяспары XX ст., але ў раздзел “Персаналіі” ўключаны таксама матэрыялы ХVІ-ХІХ стст. Болей »


Чарняўскі Мікола, Хто пакрыўдзіў кракадзіла

Хто пакрыўдзіў кракадзіла?

Вершы, казкі, пацешкі, скорагаворкі, загадкі, лічылкі

Чарняўскі Мікола

Новая кніга лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра Міколы Чарняўскага - яскравы доказ таго, як трэба пісаць для дзяцей: шчыра, вобразна, захапляюча. Тэматыка зборніка разнастайная: тут і вершы-ўсмешкі, і казкі, і пацешкі, і скорагаворкі, і загадкі, і лічылкі. Яны адкрываюць для юнага чытача шмат займальнага і незвычайнага. Болей »


Грузьдзіловіч Алег, Хто ўзарваў менскае мэтро

Хто ўзарваў менскае мэтро?

Грузьдзіловіч Алег

«Хто ўзарваў менскае мэтро?» – аналіз судовага працэсу над абвінавачанымі ў тэракце ў менскім мэтро, дзе 11 красавіка 2011 году загінулі 15 чалавек. Рэпартаж з судовай залі ўключае галасы падсудных і пацярпелых, аргумэнты абвінавачаньня і абароны, высновы экспэртаў, рэакцыю грамадзтва. Аўтар таксама дае асабістую ацэнку пабачанаму і пачутаму. У кнізе выкарыстаныя матэрыялы агенцтва БелаПАН, тэлеканалу «БелСАТ», агенцтва БелТА, праваабар... Болей »


Куляшоў Аркадзь, Хуткасць

Хуткасць

Кніга паэзіі

Куляшоў Аркадзь

«Хуткасць» — новая кніга паэзіі выдатнага майстра пранікнёнага слова, народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Хуткабежнасць часу і спрадвечнасць жыцця, клопат нашага дня і незабыўныя старонкі гісторыі прасякнуты глыбокім роздумам і даверлівым лірызмам, выкрышталізаваны ў дакладных і акрыленых радках. Чытач зноў сустракаецца са сваім любімым паэтам, шчырым субяседнікам і зычлівым дарадцам. Болей »


Адамовіч Славамір, Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана

Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана

Раман

Адамовіч Славамір

Славамір Адамовіч нарадзіўся 8 сакавіка 1962 году ў сям'і Беларусаў. Вучыўся ў беларускай школе мястэчка Будслаў у паўночна-заходнім рэгіёне Беларусі, адным з самых прабеларускіх. Скончыў 8 класаў, потым - Сьвірскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, пасьля якога працаваў у Казахстане. Далей - служба ў савецкіх ваенна-марскіх сілах, у дыверсійным сьпецпадразьдзеле. Пасьля службы - работа на Беларускай чыгунцы, на станказаводзе імя Кірава ў... Болей »


Кандрацюк-Свярубская Ганна, Царская трызна

Царская трызна

Кандрацюк-Свярубская Ганна

Аповеды, сабраныя ў кнізе чытаюцца лёгка, але пакідаюць у душы сум, сум па тым, што адыходзіць, што прамінае, што, спяшаючыся паспець за поступам цывілізацыі, губляем. Пры чым губляем назаўсёды і беспаваротна. Беларуская падляшская вёска з жыхарамі, якія лічаць сябе праваслаўнымі, а ў сэрцах хаваюць язычаства. Сапраўднае адлюстраванне гэтай вёскі, яе жыхароў, іх вераванняў і забабонаў. Кніжка, насамрэч пра смерць, пра паміранне, з усі... Болей »


Дранько-Майсюк Леанід, Цацачная крама

Цацачная крама

Кніжка для вялікіх і малых

Дранько-Майсюк Леанід

Цацачная крама – першае, што прыходзіць на думку, чытаючы загаловак кнігі, што кніга гэтая або для дзяцей, або пра дзяцей. Насамрэч кніга зуім не для і не пра маленькіх. Кніга для дарослых, бо тэмы, закранутыя ў ёй, - філасофскія, складаныя і не зусім зразумелыя для дзіцячага розуму. Хаця чытаць яе можна ўсёй сям’ёй. Кожны ў вершах Леаніда Дранько-Майсюка знойдзе нешта для сябе, проастае і зразумелае. У кнізе, быццам у сапраўднай цацачн... Болей »


Аксак Валянціна, Цвінтар

Цвінтар

вершы

Аксак Валянціна

Цвінтар — пляц перад Храмам. Цераз гэты пляц да алтарных прыступкаў — некалькі дзесяткаў крокаў... Вершы Валянціны Аксак звернутыя да тых чытачоў, у чыім жыцці Каляды й Вялікдзень — не этнаграфія ў гарадской кватэры, а дзве брамы, цераз якія ўваход на цвінтар і выхад з Храма. Адсюль — лучнасць зямнога й вечнага нават у любоўнай лірыцы. Болей »


Барысевіч Юрась, Цела і тэкст

Цела і тэкст

Барысевіч Юрась

Кніга знаёміць чытача з альтэрнатыўнай культурай Беларусі 1990-х гадоў (ТВЛ, Бум-Бам-Літ, мастацкі андэграўнд, экспэрымэнтальны балет) у кантэксьце агульнаэўрапейскіх культурных працэсаў ХХ стагодзьдзя. Літаратуру аўтар разглядае як працяг жывапісу і харэаграфіі, а ў малюнку і танцы шукае праявы вэрбальнага тэксту. Дасьледуюцца шляхі выжываньня мастацтва і літаратуры ў грамадзтве, якое ўжо не яднаюць кнігі і яшчэ не аб’яднаў Інтэрнэт. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Наступная   Апошняя