Барадулін Рыгор, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Барадулін Рыгор

Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін (нар. 1935) у сваёй творчасці заўсёды нечаканы, вынаходлівы і шчодры — на поліфанію радка, на свежую рыфму, на арыгінальную метафару. У кнігу ўвайшлі творы, напісаныя майстрам за паўстагоддзе жыцця ў літаратуры, а таксама пераклады з Джона Кітса, Федэрыка Гарсія Лоркі, Габрыэлы Містраль, Сэсара Вальехі і іншых паэтаў. Сорак трэці том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »


Трус Паўлюк, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Трус Паўлюк

Жыццесцвярджальная паэзія Паўлюка Труса — чыстая, як крынічны струмень, і шчырая, як народная песня, — стала ўзорам «пачуццёвай лірыкі» ў беларускай літаратуры. Настальгія паэта па родных Нізоўскіх ваколіцах, святая вера маладосці ў жыццё, каханыя вобразы беларускіх прыгажунь прарасталі ў ёй шчодрай нівай дзівосных радкоў. Ён пакінуў свет маладым, паспеўшы злажыць зіхоткія перліны свайго таленту ў скарбонку беларускай паэзіі. Нарадзіўся... Болей »


Чорны Кузьма, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Чорны Кузьма

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору». Болей »


Гётэ Ё.-В., Выбраныя творы

Выбраныя творы

Гётэ Ё.-В.

Гэта — найбольш поунае выданне твораў класіка нямецкай літаратуры Ё.-В. Гётэ (1749—1832) у перакладзе на беларускую мову. У кнігу ўвайшлі вершы і балады. раман «Пакуты маладога Вертэра». трагедыя «Фаўст», лібрэта оперы «Фаўст» напісанае вялікім паэтам адмыслова для беларускага кампазітара А. Г. Радзівіла. Болей »


Куляшоў Аркадзь, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Куляшоў Аркадзь

Паэзія Аркадзя Куляшова (1914-1978) гэта вечная захопленасць жыццём і творчас гарэнне, яркасць пачуццяў, нястомнае напружанне душы і думкі, пазyаyyе сябе і людзей. У кнігу ўвайшло найлепшае з творчай спадчыны паэта, паэмы «Цунамі», «Варшаўскі шлях». Болей »


Вальтар Віктар, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Вальтар Віктар

У зборнік выбраных твораў Віктара Вальтара (1902– 1931) — беларускага пісьменніка, які пражываў у міжваеннай Латвіі, — увайшло ўсё лепшае, створанае ім за яго такое ка­роткае, але змястоўнае жыццё. З небыцця вяртаецца яшчэ адно імя багдановічаўскага лёсу, на яшчэ аднаго цікавага творцу пабагацее наша літаратура. Прадмову да выдання напісала пісьменніца, кандыдат філалагічных навук Лідзія Савік. Кніга ілюстраваная архіўнымі матэрыяламі ... Болей »


Карпюк Аляксей, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Карпюк Аляксей

Аповесці “Данута” і “Развітанне з ілюзіямі”, а таксама сялянская драма “Канец свету”, якая стала драматургічнай версіяй рамана “Вершалінскі рай”, складаюць зборнік выбраных твораў Аляксей Карпюка. У кнігу таксама уключаны публіцыстычныя творы. Значную частку зборніка складаюць прыклады эпісталярнай спадчыны пісьменніка – лісты, між іншым, жонцы, дзецям, Васілю Быкаву, Янку Брылю, Максіму Танку, Міхасю Забэйдзе-Суміцкаму, а таксама Пятру... Болей »


Бядуля Змітрок, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Бядуля Змітрок

У гэтым аднатомніку сабрана ўсё самае значнае, што было створана адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, літаратуры ХХ стагоддзя Змітраком Бядулем (1886—1941) — яго лепшыя вершы, аповесці, апавяданні, публіцыстычныя артыкулы, лісты. Прывабны вобраз беларускага класіка, габрэя па паходжанні, добра дапаўняюць успаміны яго брата Мацвея Плаўніка і Уладзіславы Луцэвіч, жонкі Янкі Купалы. Трыццаць пяты том кніжнага праекта «Беларус... Болей »


Пастарнак Барыс, Шолахаў Міхаіл, Салжаніцын Аляксандр, Выбраныя творы Нобелеўскіх Лаўрэатаў

Выбраныя творы Нобелеўскіх Лаўрэатаў

Пастарнак Барыс, Шолахаў Міхаіл, Салжаніцын Аляксандр

Барыс Пастарнак, Доктар Жывага. Раман.; Міхаіл Шолахаў, Нобелеўская прамова, 1965. Лёс чалавека. Апавяданне, Жарабятка. Апавяданне; Аляксандр Салжаніцын, Нобелеўская лекцыя па літаратуры, 1972. Адзін дзень Івана Дзянісавіча. Апавяданне. Болей »


Гілевіч Ніл, Выбраныя творы ў двух тамах, том ІІ

Выбраныя творы ў двух тамах

Родныя дзеці: Раман у вершах. Перажыўшы вайну: аповесць

Гілевіч Ніл

Другі том выбранага склалі — раман у вершах «Родныя дзеці», аповесць «Перажыўшы вайну», эсэ. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Наступная   Апошняя