Лукша Міра, Дзяўчынка і хмарка

Дзяўчынка і хмарка

Лукша Міра

Міра Лукша — журналістка, перакладчыца і пісьменьніца. нарадзілася ў 1958 годзе ў Гайнаўцы, паходзіць з этнічна ў значнай ступені беларускага рэгіёну на Беласточчыне, які належыць Польшчы. Па сканчэньні беларусістыкі і русістыкі ў Беластоку працуе журналісткай у тыднёвіку беларусаў у Польшчы "Ніва". У літаратуры дэбютавала ў 1973 г. Выдала некалькі зборнікаў вершаў і апавяданьняў. Майстар кароткіх лірычных нарысаў. Піша па-беларуску і п... Болей »


Жыбуль Віктар, Дзяцел і дупло

Дзяцел і дупло

Вершы

Жыбуль Віктар

“Дзяцел і дупло” – напэўна, самая вясёлая з выдадзеных на сёння кніг паэта-авангардыста і перформера Віктара Жыбуля. Многія вершы, якія склалі яе, неаднойчы гучалі на паэтычна-музычных вечарынах і слэмах у адметным аўтарскім выкананні і паспелі заваяваць прыхільнасць аўдыторыі. Іронія, гратэск, “чорны” гумар, давядзенне да абсурду, гульня словаў і сэнсаў здольныя не толькі выклікаць усмешку, але нярэдка і прымусіць задумацца над рознымі... Болей »


Навуменка Iван, Дзяцінства

Дзяцінства

Аповесць

Навуменка Iван

Новая кніга вядомага беларускага пісьменніка Івана Навуменкі «Дзяцінства» носіць аўтабіяграфічны характар. Галоўны герой хлопчык Васіль пададзены аўтарам у розных абставінах нялёгкага перадваеннага жыцця. Глыбока і сардэчна ўспрымае Васіль родную палескую прыроду. I апісана яна аўтарам па-майстэрску, душэўна і шчодра. Болей »


Швед Віктар, Дзяцінства прыстань

Дзяцінства прыстань

Швед Віктар

Калі ў 1967 годзе паявіўся зборнік паэзіі Віктара Шведа „Жыццёвыя сцежкі” літаратурныя крытыкі менш ці больш прыхільна ацанілі творы мала яшчэ тады вядомага паэта, нягледзячы на тое, што яго вершы многа раней паяўляліся на старонках тыднёвіка „Ніва”. У кніжным выданні творы Віктара Шведа набралі аднак іншага выразу і вартасцей. Можна было іх лягчэй параўнаць і дайсці да нейкага канкрэтнага вываду. У гэтых адносінах аблягчыў ён заданне л... Болей »


Пазьняк Зянон, Добрая фатаграфія

Добрая фатаграфія

Фтаграфічныя эсэ пра фатаграфіі з краінаў Эўропы і Амэрыкі ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да нашых дзён

Пазьняк Зянон

„Добрая фатаграфія” – гэта кніга-альбом, якая складаецца з фатаграфіяў і артыкулаў-эсе пра фатаграфію, дзе галоўным зьяўляецца апавяданьне пра эстэтычную адметнасьць фатаграфічнага мастацтва і, адпаведна, разгляд і аналіз выбраных фатаграфіяў ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя і да 2012 года. Абазначаючы тэму „Добрая фатаграфія”, ня ставілася задача паказаць узровень майстэрства таго ці іншага фатографа, ці пазнаёміць з шэдэўрамі прафэсійнай фа... Болей »


Гілевіч Ніл, Добры анёл беларускасці

Добры анёл беларускасці

Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч

Гілевіч Ніл

Ніна Іванаўна Гілевіч, жонка паэта, добры анёл беларускасці. Кніга памяці, кніга пра асобу, якая па-сутнасці, заўсёды была крыху ў цені, але ўвесь час побач, а ў некаторых справах далёка наперадзе свайго мужа. Маладосць, знаёмства, сумеснае жыццё, змаганне з хваробай. Ніна Гілевіч, якая крочыла праз жыццё з высока паднятай галавой, была апірышчам сям’і, дарадчыкам, першым чытачом твораў свайго мужа, найважнейшвм крытыкам, жонкай, маці, ... Болей »


Бензярук Расціслаў, Добры звычай

Добры звычай

апавяданні і аповесці

Бензярук Расціслаў

Доўгая і няпростая была дарога гэтай кнігі да цябе, мой дарагі чытач. Апавяданні і аповесці, напісаныя ў 70-80 гады XX стагоддзя, толькі зараз сабраліся пад адной вокладкай. Іх, надрукаваных у часопісах і газетах, напэўна, чыталі яшчэ твае бацькі. Мастацкую вартасць твораў ацанілі вядомыя беларускія пісьменнікі, старэйшыя таварышы. Яшчэ ў 1969 годзе, пазнаёміўшыся з апавяданнем “Ленкин характер” (сённяшняя назва “Алёнка”), народны пісьм... Болей »


Разанаў Алесь, Дождж: возера ў акупунктуры

Дождж: возера ў акупунктуры

пункціры

Разанаў Алесь

Паэтычныя мініяцюры «Пункціры» спадарожнічаюць Алесю Разанаву ад пачатку творчага шляху. Яны ўваходзілі асобнымі раздзеламі ў яго паэтычныя зборнікі, шыхаваліся калонамі ў дзвюхмоўнай кнізе «Гановерскія пункціры», а зараз сабраліся разам — i ранейшыя, i самыя новыя, «швейцарскія», што яшчэ не аб'яўляліся ў друку. Пункціры — акупункціры: у даступнай воку i думцы рэчаіснасці яны заўважаюць тое, што з'яўляецца своеасаблівым знакам гэтай р... Болей »


Брага Сымон, Доктар Скарына ў Маскве

Доктар Скарына ў Маскве

Брага Сымон

"Маскоўскі зпізод" біяграфіі Францішка Ск-арыны разглядаецца ў кантэксьце грамадзка-палітычнага і рэлігійна-культурнага жыцьця тагачаснай Усходняй Эўропы. Напісаная займальна, з выкарыстаньнем малавядомых гістарычных фактаў, кніга зацікавіць шырокае кола чытачоў. Друкуецца з захаваньнем асаблівасцяў мовы арыгіналу. Болей »


Законнікаў Сяргей, Дол

Дол

вершы i паэмы

Законнікаў Сяргей

Новая кніга лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы (1992), міжнародных літаратурных прэмій Польшчы (1996) і Украіны (1997) Сяргея Законнікава “Дол” занатавала жыццё летапісна, так, як пазначаецца на кардыяграме біццё сэрца, або ў слухаўцы ўрача дыханне чалавека. У кнігу ўвайшлі вершы і паэмы, напісаныя з канца 1991 па пачатак 2008 года, i ў свой час былі апублікаваныя ў перыядычным рэспубліканскім друку. Паэзія С... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1] [2] [3] [4] [5] [6] [7] [8] [9] [10] [11] [12] [13] [14] [15] [16] [17] [18] [19] [20] [21] [22] [23] [24] [25] [26] [27] [28] [29] [30] [31] [32] [33] [34] [35] [36] [37] [38] [39] [40] [41] [42] [43] [44] [45] [46] [47] [48] [49] [50] [51] [52] [53] [54] [55] [56] [57] [58] [59] [60] [61] [62] [63] [64] [65] [66] [67] [68] [69] [70] [71] [72] [73] [74] [75] [76] [77] [78] [79] [80] [81] [82] [83] [84] [85] [86] [87] [88] [89] [90] [91] [92] [93] [94] [95] [96] [97] [98] [99] [100] [101] [102] [103] [104] [105] [106] [107] [108] [109] [110] [111] [112] [113] [114] [115] [116] [117] [118] [119] [120] [121] [122] [123] [124] [125] [126] [127] [128] [129] [130] [131] [132] [133] [134] [135] [136] [137] [138] [139] [140] [141] [142] [143] [144] [145] [146] [147] [148] [149] [150] [151] [152] [153] [154] [155] [156] [157] [158] [159] [160] [161] [162] [163] [164] [165] [166] [167] [168] [169] [170] [171] [172] [173] [174] [175] [176] [177] [178] [179] [180] [181] [182] [183] [184] [185] [186] [187] [188] [189] [190] [191] [192] [193] [194] [195] [196] [197] [198] [199] [200] [201] [202] [203] [204] [205] [206]   Наступная   Апошняя