Ковчег

Ковчег


Выдавецтва «Ковчег» заснавана ў 1991 годзе з мэтай папулярызацыі беларускай літаратуры і музыкі. Назву выдавецтва атрымала дзякуючы паэтычнай серыі, у якой цягам гадоў убачылі свет 15 паэтычных зборнікаў сучасных беларускіх аўтараў: Зміцера Строцава, Фелікса Аксёнцава, Тяццяны Сапач, Алены Казанцавай, Адама Глобуса, Юрыя Цыбіна і інш.

Напачатку 90-х гадоў сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь выдавецтва «Ковчег» выдала аудыё-альбом «Беларускія народныя казкі», які стаў першым і апошнім вінілавым дыскам, выдадзеным у Беларусі. У той жа час «Ковчег» распачаў праграму выдання аудыёкасет, а затым кампакт-дыскаў з запісамі беларускай музыкі і беларускіх выканауцаў, у выніку чаго «Ковчег» выдаў і першы беларускі CD.

Штогод выдавецтва «Ковчег» выдае больш за 50 найменняў кампакт-дыскаў беларускіх аўтараў і выканаўцаў, а таксама кніг беларускіх аўтараў. За 20 год выдавецкай дзейнасці «Ковчег» выдаў больш за 300 найменняў кампакт-дыскаў агульным накладам больш за 200 000 асобнікаў і каля 500 кніг. Акрамя мастацкіх твораў, «Ковчег» выдае шмат даведачнай літаратуры, навуковых прац, тэзісаў дакладаў канферэнцый і сімпозіумаў, аматарам музыкі штогод прапаноўваюцца запісы ў самым шырокім дыяпазоне музычных стыляў: классіка і фальклор, духоўная музыка і выданні для дзяцей, а таксама джаз, блюз, рок, электронная музыка і інш.

У падтрымку ўласных выданняў «Ковчег» рэгулярна арганізуе канцэрты артыстаў і творчыя сустрэчы з аўтарамі літаратурных твораў.

Крыніца: Facebook

Ковчег :: Выданьні

Бацкель Аляксандар І., Мімікрыя

Мімікрыя

Дасьледаваньне чатырох стыхій на прыкладзе чатырох летуценьнікаў: раман

Бацкель Аляксандар І.

Кніга Аляксандра І. Бацкеля – раман-мімікрыя. Раман, які хоча здавацца раманам. Кніга пра стыхіі і пра чатырох летуценьнікаў. Раман аб кніганошах, пра каханьне, пра літаратуру, пра магічнасьць нашага жыцьця. Пра Менск і яго жыхароў. Пра свабоду і адчай. Пра адзіноту, хваробы, вагонь, пітво. “Мімікрыя” – даніна творцам, якія паўплывалі на стварэньне сьветапогляду аўтара: Бэрталучы, Віян, Набокаў, Кафка, японская манга, літаратурныя экспэ... Болей »


Агінскі Міхал Клеафас, Рамансы

Рамансы

Творы для голасу ў суправаджэнні фартэпіяна

Агінскі Міхал Клеафас

У зборнік уваходзяць вакальныя творы Міхала Клеафаса Агінскага (1765-1833). Выданне ажыццёўлена ў гонар 250-годдзя кампазітара. Прызначана аматарам музыкі, а таксама ў якасці рэпертуарнага зборніка для студэнтаў вышэйшых, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва Беларусі па спецыяльнасці «сольныя спевы» («спевы») і «канцэртна-камерныя спевы». Болей »


Кацюргіна Стася, Парасон

Парасон

Лірыка

Кацюргіна Стася

Летуценні, летуценні маладосці. Першае каханне, першае спатканне, першы пацалунак… І тады вершы пішуцца самі: лёгкія, вобразныя, мілагучныя, узнёслыя. Болей »


Мартыненка Вітаўт, Rock on-line

Rock on-line

Па матэрыялах актуальных музычных сайтаў: нарысы

Мартыненка Вітаўт

Чарговая праца папулярнага музычнага журналіста і паэта Вітаўта Мартыненкі пераканаўча малюе карціну вострых ідэалагічных баталіяў на ніве знешне ціхага і адназначнага балота беларускага шоў-бізнэсу. Кніга хоць і базуецца на дакументальным матэрыяле, мімаволі вытрымалася ў жанры музычна-публіцыстычнага дэтэктыва (з таямнічымі доследамі, хітрамудрымі агентамі, пошукамі і знаходкамі) і адрасавана меламанам шырокага профілю ды проста амата... Болей »


Каржанеўская Галіна, Не можа быць

Не можа быць

міні-п’есы

Каржанеўская Галіна

Галіна Каржанеўская нарадзілася на Случчыне ў 1950 годзе. Закончыла філфак БДУ. Працавала настаўніцай у Лагойскім раёне, журналісткай у рэспубліканскіх СМІ, цяпер — у сферы культуры. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1976 г. Выдала шмат паэтычных кніг («На мове шчасця», «Званы гадоў», «Невымоўнае», «Асенні мёд», «Вершаняты» і інш.), некалькі кніжак для дзяцей і зборнік п’есаў «На сцэне дня» (2004). Жыве ў Мінску. Болей »


Прадзядовіч Яўген, Астральныя сны

Астральныя сны

вершы

Прадзядовіч Яўген

Кнiга беларускага самабытнага паэта Яўгена Прадзядовiча. Паэт, якi жы ў у вёсцы Зембiн i зарана пайшоў з жыцця, пакiнуў пасля сябе нiзку пранiзлiвых, фiласофскiх i лiрычных вершаў. Яўген Прадзядовiч меў адукацыю фiлолага, актора i псiхолага. Працаваў выкладчыкам, псiхолагам, а апошнiя свае гады быў мастацкiм кiраўнiком Зембiнскага сельскага дома культуры. Складаў летапiс роднага краю, збiраў успамiны землякоў, з iх вуснаў запiсваў казкi... Болей »


Ботвинник Марат, Холокост в книгах

Холокост в книгах "Память" Республики Беларусь

Ботвинник Марат

«Холокост в книгах «Память» Республики Беларусь» —это своеобразный путеводитель по изданиям этой серии. В книге даны короткие обзорные рецензии на каждое издание. Выделены важные исторические события, связанные с Холокостом, с гитлеровским геноцидов еврейского населения Беларуси. Книга должна помочь обычным читателям и исследователям ориентироваться в многочисленных книгах «Память» по теме Холокоста. Болей »


Нечай О. - сост., Белорусское кино

Белорусское кино

Персоналии

Нечай О. - сост.

«Белорусское кино. Персоналии» — продолжение книги «Белорусское кино в лицах». В издании содержится богатый справочный материал о деятелях белорусского кино за 80-летнюю историю его существования. Книга рассчитана на творческих работников, специалистов и практиков кино, а также всех интересующихся историей белорусского кино. Болей »


Адамовіч Алесь, Имя сей звезде Чернобыль

Имя сей звезде Чернобыль

Адамовіч Алесь

Напярэдадні дваццатай гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі пабачыў сьвет кніга знакавага беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча «Имя сей звезде Чернобыль». Боль і разуменьне страшнага лёсу што напаткаў Беларусь у выніку «перамогі» савецкай навукі вылітыя ў лістах нататках, выступах Алеся Адамовіча, які ўсе апошнія годы свайго жыцьця прысьвяціў Чарнобыльскай трагедыі. Чарнобыльская бяда, якая абрынулася на Бел... Болей »


Адамовіч Алесь, Vixi

Vixi

Тры апошнія аповесьці

Адамовіч Алесь

Гэтую кнігу Алеся Адамовіча складаюць тры апошнія аповесьці — "Вэнэра", "Нямко" і "Vixi" — якія раней асобнымі выданьнямі не выходзілі, бо пісаліся ўжо ў постсавецкі час і адлюстроўваюць незалежны погляд на беларускую гісторыю і беларускага чалавека XX стагодзьдзя. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя