Народная асвета

Народная асвета


Выдавецтва «Народная асвета» створана ў красавіку 1951 года як спецыялізаванае прадпрыемства па выпуску вучэбнай літаратуры. Яно з'яўляецца лідэрам сярод выдавецтваў, якія выпускаюць вучэбную і вучэбна-метадычную літаратуру. Асноўная яго дзейнасць накіраваная на выкананне дзяржаўнай замовы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па выданні падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для традыцыйнай і рэфармуемай школы. Акрамя таго, выдавецтва выпускае сацыяльна значную літаратуру па замове Міністэрствы інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Для паспяховай арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўстановах, забяспечваючых атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, штогод выдаецца звыш 200 найменняў вучэбных кніг – падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў, хрэстаматый, дыдактычных матэрыялаў, працоўных сшыткаў, метадычных дапаможнікаў, слоўнікаў, навукова-папулярнай і даведкавай літаратуры, а таксама кнігі, аддрукаваныя шрыфтам Брайля.

Выдавецтва «Народная асвета» мае ўсе неабходныя ўмовы для стабільнай працы і выдання якаснай літаратуры, укамплектавана высокакваліфікаванымі адмыслоўцамі, выкарыстоўвае сучасныя тэхналогіі рэдакцыйна-выдавецкіх працэсаў у пераддрукарскай падрыхтоўцы выданняў. Тэхнічная база выдавецтва стала ўдасканальваецца. Кнігі «Народнай асветы» неаднаразова з'яўляліся пераможцамі конкурсу «Падручнік года», узнагароджваліся дыпламамі на рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах «Мастацтва кнігі». 1 красавіка 2000 г. выдавецтву споўнілася 58 гадоў.

Мы шчыра спадзяемся і далей цешыць Вас прыгожымі і якаснымі выданнямі.

http://www.narasveta.by

Народная асвета :: Выданьні

Маглыш Сабіна, Карэўскі Аляксандр, Біялогія, 2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае

Біялогія

Вучэбны дапаможнік для 11 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

Маглыш Сабіна, Карэўскі Аляксандр

Дарагія сябры! Вы пачынаеце вывучаць завяршальны раздзел школьнага курса біялогіі, вельмі важнага для фарміравання правільнага і цэласнага ўяўлення пра існаванне жыцця на Зямлі. У межах дадзенага курса вам неабходна будзе атрымаць асновы экалагічных ведаў. Яны дапамогуць вам зразумець законы існавання жывой прыроды на розных узроўнях яе арганізацыі. На канкрэтных прыкладах вы зможаце пазнаёміцца з экалагічнымі вынікамі гаспадарчай дзейн... Болей »


Кальмакова Алена, Пікулік Валянціна, Геаграфія. Фізічная геаграфія

Геаграфія. Фізічная геаграфія

Вучэбны дапаможнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

Кальмакова Алена, Пікулік Валянціна

Перад вамі вучэбны дапаможнік па новым для вас вучэбным прадмеце — геаграфіі. З ім вы здзейсніце мноства адкрыццяў, пабываеце ва ўнікальных кутках нашай планеты! Давайце даведаемся, як ён пабудаваны. Спачатку вы пазнаёміцеся са зместам, у якім пералічаны раздзелы і тэмы вучэбнага дапаможніка. Кожная тэма падзелена на параграфы, а параграфы — на блокі, пазначаныя нумарамі. Прагартаўшы старонкі, вы заўважыце, што кожную тэму пачынае рубры... Болей »


Фядосік Віктар, Цемушаў Сцяпан, Вінаградава Зоя і інш., Гісторыя Сярэдніх вякоў

Гісторыя Сярэдніх вякоў

Вучэбны дапаможнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

Фядосік Віктар, Цемушаў Сцяпан, Вінаградава Зоя і інш.

Дарагія вучні! Вы пачынаеце вывучэнне наступнай за Старажытнасцю эпохі сусветнай гісторыі, якую называюць Сярэднімі вякамі. З дапамогай зместу ў канцы вучэбнага дапаможніка вы зможаце хутка арыентавацца ў вывучаемым матэрыяле і знаходзіць патрэбныя раздзел, тэму, параграф. Тэкст кожнага параграфа падраздзяляецца на асноўны і дадатковы. Асноўны ўключае матэрыял, абавязковы для вывучэння і засваення. Асобым шрыфтам выдзелены новыя словы: ... Болей »


Чабатарэўская Тамара, Нікалаева Валянціна, Матэматыка, 2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае

Матэматыка

Вучэбны дапаможнік для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання У 2 частках Ч а с т к а 2

Чабатарэўская Тамара, Нікалаева Валянціна

На каток прыйшлі 20 мужчын. Дзяцей прыйшло на 15 больш, чым мужчын. Жанчын каталася на 4 менш, чым дзяцей. Колькі жанчын было на катку? Болей »


Чабатарэўская Тамара, Нікалаева Валянціна, Матэматыка, 2-е выданне, выпраўленае і дапоўненае

Матэматыка

Вучэбны дапаможнік для 2 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання У 2 частках Ч а с т к а 1

Чабатарэўская Тамара, Нікалаева Валянціна

У школьных спаборніцтвах па бегу прынялі ўдзел 4 дзяўчынкі і 5 хлопчыкаў. Колькі вучняў з класа ўдзельнічала ў школьных спаборніцтвах па бегу? Болей »


Лопух Пётр, Сарычава Вольга, Шкель Людміла, Чалавек і свет

Чалавек і свет

Вучэбны дапаможнік для 5 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

Лопух Пётр, Сарычава Вольга, Шкель Людміла

Кампаненты прыроды і абалонкі Зямлі. Мы ўжо ведаем: усё, што нас акружае і не створана чалавекам, адносіцца да прыроды. Чалавек таксама частка прыроды і непарыўна звязаны з ёй. Успомнім, хто жыве на планеце Зямля разам з намі. Навакольны свет складаецца з узаемазвязаных частак — кампанентаў. Асноўнымі кампанентамі прыроды з’яўляюцца горныя пароды, паветра, вада, жывыя арганізмы. Кампаненты прыроды ўтвараюць абалонкі Зямлі: цвёрдую, паве... Болей »


Лісаў Мікалай, Біялогія, 2-е выданне, перагледжанае

Біялогія

Падручнік для 6 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

Лісаў Мікалай

Дарагія сябры! У гэтым годзе вы пачынаеце вывучаць новы прадмет — біялогію. Вы будзеце вучыцца пазнаваць навакольны свет жывой прыроды. І дапаможа вам у гэтым падручнік, які вы трымаеце ў руках. Тэкст падручніка падзелены на раздзелы і параграфы. Перад тым як прачытаць параграф, паспрабуйце адказаць на пытанні перад тэкстам. Яны абазначаны знакам . Гэта дапаможа ўспомніць, што вы ўжо ведаеце па гэтай тэме, што даведаліся на папярэдніх у... Болей »


Ісачанкава Ларыса, Ляшчынскі Юрый, Фізіка, 2-е выданне, перагледжанае

Фізіка

Падручнік для 8 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

Ісачанкава Ларыса, Ляшчынскі Юрый

Матэрыял, прапанаваны ў падручніку, пазнаёміць вас з новымі фізічнымі з’явамі, паняццямі і велічынямі, з найбольш важнымі законамі прыроды і іх значэннем для навукі, тэхнікі і практычнага жыцця. Аднак, каб рашаць практычныя задачы, граматна тлумачыць усё тое, што адбываецца ў навакольным свеце, недастаткова толькі пазнаёміцца з фізічнымі з’явамі і паняццямі. Неабходна зразумець і засвоіць сутнасць фізічных з’яў і паняццяў, асноўныя зака... Болей »


Ісачанкава Ларыса, Пальчык Генадзь, Сакольскі Анатоль, Фізіка, 2-е выданне, перапрацаванае

Фізіка

Падручнік для 9 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

Ісачанкава Ларыса, Пальчык Генадзь, Сакольскі Анатоль

Перад вамі падручнік па фізіцы для 9-га класа. У ім выкладзены асновы механікі — аднаго з самых важных раздзелаў фізікі. З механікай вы пазнаёміліся ў 7-м класе. У гэтым навучальным годзе вы будзеце вывучаць механіку на больш высокім узроўні, рашаць больш складаныя задачы. Справіцца з гэтым вам дапаможа наш падручнік. Каб работа з ім прынесла больш карысці, дадзім некалькі парад. Уважліва прачытайце зададзены вам параграф. Не завучвайце... Болей »


Лісаў Мікалай, Шэвярдоў Уладзімір, Ганчарэнка Рыгор, Дашкоў Максім, Біялогія, 3-е выданне, перапрацаванае

Біялогія

Падручнік для 10 класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання

Лісаў Мікалай, Шэвярдоў Уладзімір, Ганчарэнка Рыгор, Дашкоў Максім

У гэтым навучальным годзе вы працягнеце вывучэнне жывой прыроды. Вы ўжо многае ведаеце аб бактэрыях, пратыстах, грыбах, раслінах і жывёлах, аб асаблівасцях іх будовы і функцыянавання, месцах знаходжання, прыстасаваннях да ўмоў навакольнага асяроддзя, значэнні ў прыродзе і жыцці чалавека. Вы таксама маеце ўяўленне аб тым, што ўсе пералічаныя групы жывых арганізмаў характарызуюцца вялікай колькасцю відаў і разнастайнасцю форм. Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-7]   Наступная   Апошняя