У Гарадку гучыць беларуская музыка

У Гарадку гучыць беларуская музыка


Фэстываль "Басовішча" паказвае новыя плыні ў беларускай музычнай культуры.

Гэты фэстываль паказвае новыя плыні ў беларускай музыцы. У Гарадку, што на Падляшшы, па польскі баку мяжы, у гэтыя выходныя праходзіць 28 Фэстываль музыкі маладой Беларусі ''Басовішча 2017''.

Сярод выступоўцаў ёсць шмат новых гуртоў, якіх яшчэ некалькі гадоў таму назад цяжка было ўявіць як ўдзельнікаў фэсту.

Са сцэны гучыць ня толькі рок-музыка, але й рэп, фольк і нават сярэднявечныя сьпевы. Важнай часткай “Басовішча” зьяўляецца конкурс маладых гуртоў.

У далучаным файле рэпартаж Міхася Стэпанюка.

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё