А. Макоўская: "Мы прынялі шэраг важных дакумэнтаў"

А. Макоўская: "Мы прынялі шэраг важных дакумэнтаў"


У Менску прайшоў VІІ Зьезд Беларусаў Сьвету, у якім прынялі ўдзел дэлегаты з 20-ці краінаў.

Прадстаўнікі беларускай эміграцыі, дыяспары і беларускай нацыянальнай меншасьці з суседніх краін прынялі выніковыя дакумэнты, якія гавораць, між іншым, пра патрэбу ўмацаваньня незалежнасьці Беларусі, захаваньня беларускай мовы і нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў.

Зьезд, на які прыехала больш за 200 дэлегатаў, выбраў таксама статутныя органы Згуртаваньня Беларусаў Сьвету Бацькаўшчына – Вялікую і Малую рады ды ўправу.

Кіраўніком арганізацыя на працягу бліжэйшых чатырох гадоў будзе Алена Макоўская, якая падводзіць вынікі зьезду. Размова ў далучаным гукавым файле.

Яраслаў Іванюк

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё