Стартавала краўдфандынг-кампанія «Лета з «Амэрыканкай»

Стартавала краўдфандынг-кампанія «Лета з «Амэрыканкай»


Літаратурная сэрыя «Амэрыканка» аб’ядноўвае кнігі культавых пісьменьнікаў Паўночнай Амэрыкі, прысьвечаныя тэме свабоды й чалавечай годнасьці. Перакладчыкі бясплатна пераклалі свае ўлюбёныя творы, бо хочуць папулярызаваць важныя для сябе ідэі на сваёй мове.

Краўдфандынг-кампанія «Лета з «Амэрыканкай» аб’яднала супольнасьць перакладчыкаў англамоўнай літаратуры, незалежных выдаўцоў, грамадзкія ініцыятывы. Іх мэта - выдаць першыя чатыры кнігі сэрыі.

Пра ідэю кампаніі й кнігі, якія першымі будуць выдавацца ў сэрыі, распавядае пісьменьніца і перакладчыца Марыя Мартысевіч.

Выданьне кніг у сэрыі «Амэрыканка» можна падтрымаць на сайце ulej.by

Яраслаў Іванюк

Размова ў далучаным гукавым файле.

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё