Святлана Алексіевіч ўсё-такі наведае Гомель

Святлана Алексіевіч ўсё-такі наведае Гомель


Нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч ўсё-такі наведае Гомель.

Жыхары абласнога цэнтра чакаюць на прыезд пісьменніцы 12 жніўня. Першапачаткова планавалася, што пісьменніца прыедзе ў Гомель у ліпені. Аднак з прычыны хваробы Святланы Алексіевіч паездку давялося перанесці.

Сустрэча з нобелеўскім лаўрэатам адбудзецца ў грамадска-палітычным цэнтры па вуліца Палеская. Арганізатар сустрэчы з пісьменніцай Уладзімір Кацора нагадвае, што па аб’ектыўных прычынах далёка не ўсе ахвотныя змогуць трапіць на сустрэчу са Святланай Алексіевіч.

— Сустрэча можа прайсці толькі ў памяшканні, таму гэта будзе адбывацца ў нашым канферэнц-зале грамадска-палітычнага цэнтра. І ёсць спіс запрошаных, усе яны ўжо ведаюць пра гэта. На жаль, гэта кола не больш за 60 чалавек, але мы зараз рыхтуем амфітэатр, дзе будзе вялікі тэлевізар, і праз інтэрнэт будзе стрым гэтай сустрэчы.

У ліпені, калі планаваўся першы прыезд Святланы Алексіевіч у Гомель, меркавалася сустрэча з чытачамі і ў гомельскай абласной бібліятэцы. Але кіраўніцтва бібліятэкі адмовілася ад прадастаўлення залі.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Радыё Рацыя