Выйшлі «Хронікі БІНіМу» - гісторыя ўнікальнай установы

Выйшлі «Хронікі БІНіМу» - гісторыя ўнікальнай установы


Беларускі інстытут навукі й мастацтва (БІНіМ) быў заснаваны ў пачатку 1950-х гадоў у Нью-Ёрку.

«Хронікі БІНіМу» – так называецца кніга, выдадзеная на падставе архіваў Беларускага інстытуту навукі й мастацтва, фонды якога цяпер падзеленыя паміж Нью-Ёркам і Менскам.

У кнізе, напісанай на падставе дакумэнтаў, лістоў і ўспамінаў, паказаная гісторыя БІНіМу. Выданьне падрыхтавалі Натальля Гардзіенка й Лявон Юрэвіч. Кніга стваралася пад рэдакцыяй і з камэнтаром актуальнага дырэктара інстытуту Вітаўта Кіпеля.

Інстытут узьнік у пачатку 1950-х гадоў як установа, якая аб’ядноўвала беларускіх інтэлектуалаў, што апынуліся на Захадзе, гаворыць суаўтарка кнігі Натальля Гардзіенка зь менскага Беларускага дзяржаўнага архіву-музэя літаратуры й мастацтва. Зь ёй размаўляе Яраслаў Іванюк.

слухайце далучаны гукавы файл

фота аўтара

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё