У Берасці старыя рэчы знайшлі новых гаспадароў

У Берасці старыя рэчы знайшлі новых гаспадароў


У Берасці ў творчай прасторы незалежнага тэатра «Крылы халопа» прайшоў фрымаркет.

Берасцейцы мелі магчымасць пазбавіцца ад вопраткі, кніг і дзіцячых цацак, а ўзамен знайсці нешта для сябе:

– Гэта добрая магчымасць пазбавіцца непатрэбных рэчаў, якія могуць спатрэбіцца іншым. Гэта добрая экалагічная ідэя, з аднаго боку. Гэтыя рэчы не выкідаюцца, а пераказваюцца задарма.

З другога боку, мне падаецца, што гэта яднае многіх людзей, не звязаных з гэтай прасторай.

– Такая акцыя вельмі карысная і для камунікацыі, і для абмену рэчамі, калі яны абменьваюцца нейкай энергіяй.

Фрымаркет – гэта традыцыйнае мерапрыемства, якое ладзіцца штогод у творчай прасторы незалежнага тэатра «Крылы халопа». Арганізатары не выключаюць, што ў сувязі з эканамічнай сітуацыяй у краіне такія сустрэчы будуць адбывацца часцей.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце
Фота brest.greenbelarus.info

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя