Ларыса Арэшына: Расстраляны ў Воршы, месца пахавання невядома


6 кастрычніка 2017 года на Кабыляцкай гары – месцы масавых расстрэлаў адбылася экскурсія для ўдзельнікаў дыскусіі „Масавыя рэпрэсіі і смяротнае пакаранне”. Экскурсію праводзіў даследчык з Воршы – Юрась Копцік.

Ларыса Арэшына і Юрась Копцік каля Мемарыяльнага знаку на Кабыляцкай гары пад Воршай, 6 кастрычніка. На экскурсію прыйшла Ларыса Арэшына, якая прынесла з сабой дакументы пра расстраляных дзеда і ягоных братоў. Ларысе Арэшынай удалося адшукаць звесткі пра іх у архівах КДБ.

Ларыса Арэшына мае два пасведчанні аб смерці свайго дзеда Івана Гіля. Паводле першага дакумента, ён памёр ад запалення апендыцыта у 1942 годзе, паводле другога – ён быў расстраляны ў Воршы 1-га кастрычніка 1937 года, а месца пахавання невядома.

Ларыса Арэшына ходзіць прыбіраць мемарыял на Кабыляцкай гары пад Воршай некалькі разоў у год, у тым ліку і 1-га кастрычніка- у дзень расстрэла дзеда.

Паліна Сцепаненка, Беларуская Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя