Новапалачанін Іван Стома прэзентаваў сваю дэбютную кнігу

Новапалачанін Іван Стома прэзентаваў сваю дэбютную кнігу


За тры месяцы мінулай зімы 25-гадовы новапалачанін Іван Стома напісаў сваю першую кнігу, якая атрымала назву «Па жывых слядах даўно памерлых продкаў».

Летась яе выдала выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда». Прэзентацыя кнігі адбылася перад слухачамі моўных курсаў «Жывая мова».

— Не ведаю каму як, але мне цяжэй пісаць пра тое, што я ведаю. Калі я ведаю не шмат, ці не ведаю ўвогуле нічога, ў мяне ёсць час: пакорпацца ў кніжках, нешта там успомніць, пра нешта падумаць. А тут цяжкасць у тым, што я ўжо ўсё ведаю і ўсё гэта трэба неяк запомніць і скампанаваць. А кожны момант вытыркваецца ўперад, другі адсоўваецца назад і трэба іх неяк скампанаваць, неяк запісаць усё. І ў гэтым была галоўная цяжкасць.

Іван Стома вядомы ў Полацку як даследчык гісторыі і пашукавік старажытных артэфактаў. Сёлета Іван плануе напісаць новую кнігу, у якой пашырыць тэмы і сюжэты, якія закрануў у дэбютным зборніку.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя