«Гістарычная хроніка Шаркоўшчыны і наваколля»

«Гістарычная хроніка Шаркоўшчыны і наваколля»


«Гістарычная хроніка Шаркоўшчыны і наваколля» – выйшла ў свет кніга шаркоўшчынскага краязнаўцы Уладзіслава Ляскоўскага пра гісторыю роднага краю.

У ёй змешчаны гістарычныя матэрыялы пра знакамітых землякоў, матэрыяльную і духоўную спадчыну краю. А таксама выкарыстоўваюцца ўласныя ўспаміны пра адукацыю і змену ўлады.

Паводле Уладзіслава Ляскоўскага, на працягу некалькі год ён працаваў у архівах Менска, Віцебска, Гародні, Глыбокага і Маладэчна, каб сабраць матэрыял для гэтай кнігі, ахапіўшы вялікі прамежак часу.

— Пачаў пісаць з гарадзішчаў, яшчэ дагістарычных. Невядома што за людзі, але на нашай зямлі ўжо былі іх прылады працы. Уздоўж Дзісны знаходзілі каменныя прылады працы. Гэта я апісаў. І далей, як ужо была Полацкая зямля. І заканчваецца ўсё нашымі днямі. Да гэтага я давёў. Гэта ўжо другая па ліку кніга аўтара, якая распавядае пра гісторыю Шаркоўшчыны. Рыхтавалася да друку яна больш за сорак год, выдадзеная невялікім накладам пры падтрымцы глыбоцкіх і шаркоўшчынскіх грамадскіх актывістаў.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаных гукавых файлах.

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя