У Берасці адкрылася персанальная выстава Сяргея Казака

У Берасці адкрылася персанальная выстава Сяргея Казака


„Вобразы Берасця” – такая выстава адкрылася ў выставачнай зале берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра. Тут можна паглядзець жывапіс Сяргея Казака.

Мастак адзначыў, што ў экспазіцыі сабраныя працы, якія дэманструюць любоў да родных мясцінаў і па-новаму асэнсоўваюць іх:

– Гэта мая персанальная выстава. Тут творы пра Берасцейскі край, пра гісторыю, партрэты, пейзажы, гістарычныя вобразы і г.д., і г.д. Я ўсеядны. Для мяне няма такога – тое я люблю, тое я не люблю. Усё я люблю. Таму што я берасцейскі хлопец. Хоць я і прыехаў з вёскі Рэвяцічы Бярозаўскага раёну.

Наведаць „Вобразы Берасця” можна да канца месяца. Выстава знаходзіцца па адрасе вуліца Савецкая, дом 54.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя