Гарадзенскі абласны савет: 85 кандыдатаў на 60 месцаў

Гарадзенскі абласны савет: 85 кандыдатаў на 60 месцаў


На паседжанні гарадзенскай абласной камісіі сталі вядомыя лічбы кандыдатаў, якія жадаюць патрапіць у Гарадзенскі абласны савет.

Па словах сябра Беларускага Хельсінскага камітэту Рамана Юргеля, які з’яўляецца доўгатэрміновым назіральнікам ў абласной камісіі па мясцовых выбарах, выбары ў гэта савет амаль безальтэрнатыўныя.

– На 60 месцаў было пададзена 97 пакетаў дакументаў, трое забралі назад дакументы, адмовіліся ўдзельнічаць. Засталося 94 на 60 месцаў. З іх 9-ці прэтэндэнтам было адмоўлена ў рэгістрацыі. І цяпер на 60 месцаў прэтэндуе 85 кандыдатаў у дэпутаты. На жаль, у Гродзенскай вобласці шмат безальтэрнатыўных акругаў. Ад палітычных партый усяго 23 кандыдаты.

Асноўную колькасць партыйцаў складаюць сябры Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, прадстаўнікі АГП і партыі левых “Справедлівы Свет”, яны вылучылі па 4 кандыдаты.

Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя