Праваслаўныя сьвяткуюць Вадохрышча

Праваслаўныя сьвяткуюць Вадохрышча


Сёньня ў праваслаўных вернікаў – вялікае сьвята, Вадохрышча, або Богазьяўленьне.

Крыніца сьвята сягае моманту хрышчэньня Ісуса Хрыста Іаанам Прадцечам у рацэ Ярдан. У гэты дзень Бог явіў сябе міру ў трох асобах: голасам зь неба Бог Айцец засьведчыў Ісуса Хрыста — Бога Сына, на якога сышоў Дух Сьвяты ў выглядзе голуба.

У цэрквах у гэты дзень адбываецца вадохрышча вады, якую бяруць з найбліжэйшай ракі, высякаючы на льду вялікі крыж. Таксама вернікі й сьвятары з Прачысьценьскай царквы ў Гарадку асьвячалі ваду.

Ярданская вада мае вялікае значэньне, дапамагае ў хваробах, пры жыцьцёвых непаводзінах, ды яна абавязковая ў кожнай хаце, калі сьвятар наведвае і асьвячае жыльлё.

Сьвята Вадохрышча заканчвае калядныя сьвяты. А ў Гарадку пабывала Анна Пятроўская.

Рэпартаж у далучаным гукавым файле

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё