У Гародні – круглы стол па кампутарнай бяспецы

У Гародні – круглы стол па кампутарнай бяспецы


У Гародні „Беларуская асацыяцыя журналістаў” і пляцоўка HrodnaMediaRoom 27 студзеня арганізоўваюць круглы стол „Інфармацыйная бяспека: як абараніць сябе і свае дадзеныя ў лічбавай прасторы”.

Арганізатары плануюць абмеркаваць на сустрэчы новыя выклікі і пагрозы ў сферы інфармацыйнай і лічбавай бяспекі, тэндэнцыі развіцця сферы ў свеце і Беларусі, паспрабуюць асвятліць некаторыя пытанні, звязаныя з забеспячэннем персанальнай бяспекі, і перасцерагчы ад самых распаўсюджаных памылак.

Пра будучае мерапрыемства распавядае журналістка, каардынатарка праекта HrodnaMediaRoom Вольга Корсун:

– Вельмі часта працуючы ці выкарыстоўваючы нейкія прылады, людзі нават не даведваюцца з якімі праблемамі могуць сутыкнуцца. Наш круглы стол накіраваны на тое, каб расказаць і паказаць, якім чынам можна захаваць, засцерагчы сваю інфармацыю, свае дадзеныя ў інтэрнэце, як сябе правільна паводзіць у інтэрнэце, у сацыяльных сетках, як не страціць нейкія карпаратыўныя дадзеныя. Вельмі часта ў працы журналістаў, у актывістаў, праваабаронцаў, менавіта захаванне інфармацыі пра людзей пра якіх мы пішам, ці з якімі працуем – гэта сапраўды вельмі важнаяі істотная рэч.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, грамадскія актывісты, праграмісты, людзі, якія працуюць з інфармацыяй і цікавяцца сваёй бяспекай ў лічбавай прасторы. Удзел у круглым стале прымуць лепшыя беларускія эксперты ў сферы кампутарнай і лічбавай бяспекі.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Źródło: Беларускае Радыё Рацыя