„Дарога праз вёску”: вытканая паэзія

„Дарога праз вёску”: вытканая паэзія


„Дарога праз вёску” пад такім загалоўкам прайшла выстава ў Музеі Сакольскай зямлі. На выставе былі прадстаўлены конкурсныя працы ткачых, якія робяць дываны даўнейшым сакольскімі метадам.

Узоры на тканінах як традыцыйныя, так і сучасныя, кажа лаўрэатка конкурсу Тэрэза Прызмонт.

– На маім дыване едуць людзі возам, там ёсць школа, едуць дзеці на ровары, пешшу ідуць і бягуць у школу. Едзе гаспадар на трактары. Ёсць і каплічка, каб памаліцца. Я за два тыдні звычайна тку, як ужо на кросны закладу. Але вось гэты трошку даўжэй рабіла.

Двухасноўныя дываны зацікавілі жыхароў Японіі. Менавіта там знайшлося шмат пакупнікоў і асоб, якія хочуць вывучыць гэты спосаб стварэння дываноў.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя