Беларуская кароткая проза пачатку XXI ст. — новая кніга Арнольда Макміліна


У Вялікабрытаніі пабачыла свет новае англамоўнае даследаванне культавага прафесара-славіста, на гэты раз прысвечанае сучаснай беларускай прозе.

Творы каля 50 маладых беларускіх літаратараў разгледжаныя ў шасці тэматычных главах.

У зборніку прыводзіцца багата цытат з мастацкіх тэкстаў у перакладзе на ангельскую. Кніга выйшла ў межах публікацый Асацыяцыі сучасных гуманітарных даследаванняў ва ўніверсітэце ў Кембрыджы.

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Крыніца: Саюз беларускіх пісьменнікаў