«Аналіз планіровачнай структуры Берасця Літоўскага XIV-XVI стагоддзяў»

«Аналіз планіровачнай структуры Берасця Літоўскага XIV-XVI стагоддзяў»


Навуковы даклад пад назвай «Аналіз планіровачнай структуры Берасця Літоўскага XIV-XVI стагоддзяў» зачытала берасцейцам доктар урбаністыкі і архітэктуры Ірына Лаўроўская.

Мерапыремства праходзіла ў памяшканні Берасцейскай навукова-тэхнічнай бібліятэцы.

Падрабязней кажа сама Ірына Лаўроўская:

— Гэта было скіравана для гісторыкаў, для людзей, якія займаюцца гэтай тэмай. Я шкадую, што не прыйшлі людзі, якія займаюцца гэтым навукова. Не усе, некаторыя. Але колькасць людзей мяне здзівіла. Тэма вельмі цяжкая, усе вытрымалі. Мы так спланавалі з кіраўніцтвам бібліятэкі, што лекцыя будзе навуковая, а другая будзе больш папулярная, ужо для шырокага кола людзей.

Лекцыя Ірыны Лаўроўскай доўжыўся каля дзвюх гадзін. На ёй, акрамя аповеду пра планіроўку Берасця Літоўскага (знішчанага ў сувязі з будаўніцтвам крэпасці), можна было і візуальна пабачыць мапы, схемы, планы горада і іх спалучэнні. Другую частку анансуюць пазней, праз старонку даследчыцы ў facebook і сайт згаданай бібліятэцы.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя