Беларуская ўлада прайграла Расеі інфармацыйную вайну

Беларуская ўлада прайграла Расеі інфармацыйную вайну


Пра гэта сьведчаць некаторыя з падзей, прымеркаваных да Дня перамогі ў Беларусі.

Беларуская ўлада прайграла Расеі інфармацыйную вайну, пра што сьведчаць некаторыя з падзей, прымеркаваных да Дня перамогі ў Беларусі.

У Беларусі 9 траўня прайшлі акцыі пад назвай «Бесьсьмяротны полк». Яны прайшлі амаль ва ўсіх буйных гарадах Беларусі, сабралі ўдзельнікаў з георгіеўскімі стужкамі, партрэтамі Сталіна. Як можна разглядаць правядзеньне акцый у кантэксьце мяккай беларусізацыі, якую некаторыя прыпісваюць беларускім уладам?

П. Усаў: Праведзеныя маршы сьведчаць пра тое, што тыя працэсы, якія ўвесь час намагалася рэалізаваць улада, зьвязаныя з гэтак званай мяккай беларусізацыяй, яны не заўважальныя і ня маюць сыстэмнага ўплыву. Калі мы прааналізуем кантэкст, структуру ўдзелу, то заўважым, што ўплывы Расеі, якая выкарыстоўвае сымболіку перамогі як прыналежнасьць да расейскай супольнасьці, зьяўляюцца даволі моцныя. А беларуская ўлада не ў стане нічога супрацьпаставіць гэтаму ўплыву. Яна нават нічога не намагаецца зрабіць, прынамсі ў напрамку стварэньня адмысловых умоваў для дэмакратычнай супольнасьці. Не ствараюцца перашкоды для нейкага інфармацыйнага ўплыву. Фармат, у якім адбыліся сьвяткаваньня 9 траўня, яшчэ раз падкрэсьліваюць той факт, што беларуская ўлада і беларуская супольнасьць прайгралі інфармацыйную вайну, паддаліся на культурны ўплыў Расеі. На сёньняшні момант фактычна адбылася інфармацыйная акупацыя Беларусі.

Кантэкст інфармацыйнай агрэсіі, зьяўленьне савецкай сымболікі ў кантэксьце сьвяткаваньня Перамогі ўскосна было агучана падчас выступу Аляксандра Лукашэнкі. Ён заявіў, што нікому не дазволена прыватызаваць Перамогу.Падчас травеньскіх сьвятаў у Казахстане адбылася канфэрэнцыя, удзел у якой прынялі прадстаўнікі высокай праваслаўнай герархіі БПЦ. На здымках бачныя сьвятары з георгіеўскімі стужкамі. Ці гэта можа сьведчыць пра «нейкую ідэалягічную кашу» ў галовах сьвятароў?

Адказ на гэтыя пытаньні ў далучаным гукавым файле.

ав

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё