З добрай песняй – у кожную вёску

З добрай песняй – у кожную вёску


Фэст “І там жывуць людзі” завітаў у вёску Гушчавіна, што каля Нараўкі.

“За дзесяць гадоў свайго існавання мерапрыемства паказала сваю паспяховасць і запатрабаванасць у людзей”, — кажа арганізатар, дырэктар Беларускага музея ў Гайнаўцы, Тамаш Ціханюк:

— Гэты фэст ужо шэсцьдзесят другі, арганізаваны ў Гайнайскім і Бельскім паветах. Цяпер трапіла на гміну Нараўка, якая ўдзельнічае ў праекце ад пачатку ягонага існавання: 10 гадоў.

РР: Адкуль вы прыехалі?

— Са Свінарэй, з-за Нараўкі.

РР: Вы бывалі ўжо на такіх фэстах.

— Бывалі: у Масеве, у Семяноўцы, у іншых вёсках. Цікава паглядзець.

РР: А песні занёмыя?

— Усе знаёмыя, бо мы любім беларускую мову, бо на ёй выхаваныя. І любіць слухаць гэтыя песні. Чарговы фэст з цыклу “І там жывуць людзі” адбудзецца пятага жніўня ў вёсцы Сухавольцы, што ў гміне Кляшчэлі.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя