„ЦЭГЛА INCOGNITA: дэшыфроўка кода”

„ЦЭГЛА INCOGNITA: дэшыфроўка кода”


У Берасцейскай абласной навукова-тэхнічнай бібліятэцы праходзіць выстава старадаўняй цэглы са збораў берасцейскіх і іншагародніх калекцыянераў. Выстава „ЦЭГЛА INCOGNITA: дэшыфроўка кода” праходзіць не ўпершыню і прысвечана клеймам ды таварным знакам.

Кажа загадчыца ўстановы Вольга Лызо:

– Цяпер таварная марка, таварны знак вельмі каціруюцца, рэчы брэндавыя, яны каштуюць больш грошай, чым нейкай пачынаючай фірмы. Дык вось гісторыя кляйма – гэта ўласна кажучы гісторыя развіцця таварных знакаў. Многія вырабнікі цэглы пачыналі ў XVIII стагоддзі, а пасля гэтую справу працягвалі спадкаемцы. Яны ўносілі свае дапаўненні, напрыклад, у кляймо, якое было пастаўлена на цагліне прадзеда – там было дзве літары, з’явіліся спадкаемцы, яны дадаюць яшчэ нейкія знакі. Вось такім чынам можна праследжваць як развіваліся таварныя знакі нейкай дзяржавы, напрыклад, нашы беларускія ці нашыя берасцейскія.

На выставе прадстаўлены зборы цэглы чатырох беларускіх калекцыянераў, трое якіх з Берасця і адзін з Ліды. Экспазіцыя будзе працаваць да 15 верасня ўключна, уваход вольны.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя