На тэатральны фэстываль у Польшчу прыехаў тэатар "Картонка"

На тэатральны фэстываль у Польшчу прыехаў тэатар "Картонка"


Фэстываль беларускага тэатральнага мастацтва адбываецца на Падляшшы з 2014 года. 

На Падляшшы працягваецца V юблілейны Фэстываль беларускага тэатральнага мастацтва ODE. У яго межах жыхары гарадоў і мястэчак рэгіёну маюць магчымасьць пачуць са сцэны беларускае слова і сустрэцца з аматарскімі ды прафэсійнымі тэатральнымі групамі з Польшчы і Беларусі. Сёлета Беларусь прадстаўляе Тэатар “Картонка”, які не ўпершыню наведвае Беласточчыну, - адзначае акторка й арганізатарка фэстывалю Яанна Троц.

Фэстываль беларускага тэатральнага мастацтва адбываецца з 2014 года, яго арганізатарам выступае Фундацыя "Teatr Czrevo" у супрацы з установамі культуры Падляскага ваяводзтва. Сёлетні Фэстываль ODE заканчваецца пятага кастрычніка.

слухайце сюжэт Зьміцера Косьціна ў далучаным гукавым файле

Крыніца: Беларуская служба Польскага радыё