Выстава беларускай кніжнай графікі ў Менску

Выстава беларускай кніжнай графікі ў Менску


Выстава беларускай кніжнай графікі, прымеркаваная да XXVI Менскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу, адкрылася ў Палацы мастацтва.

Кажа рэктар Акадэміі мастацтваў Міхась Баразна:

– Выстава прымеркавана да адкрыцця кніжнага кірмашу і такой падзеі, як 58-мы Нацыянальны конкурс мастацтва кнігі. Ужо больш чым паўстагоддзя адбываецца творчы конкурс, які быў прыдуманы не ў Беларусі, а ў Заходняй Еўропе ў пачатку ХХ стагоддзя. І няхай не заўсёды крыўдзяцца пісьменнікі, але ўжо вось больш стагоддзя адзначаецца праца мастакоў і дызайнераў кнігі, паліграфістаў і рэдакцый у гэтым конкурсе.

Беларускія кніжныя графікі здабылі агульнаеўрапейскае прызнанне яшчэ ў часы існавання Савецкага Саюза і пагэтуль трымаюць высокія пазіцыі ў гэтай галіне мастацтва і дызайну.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара

Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя