Беларускія гісторыкі на Kamunikat.org

Егарэйчанка Сяргей, Лебедзі паміраюць разам

Лебедзі паміраюць разам

Егарэйчанка Сяргей

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2011

Мастацкі рэдактар: Пуставалава Кацярына

Выдавец: Логвінаў

Памеры: 192с.

ISBN: 978-985-6991-30-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2011 by Сяргей Егарэйчанка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 821.161.3-1

Людзі жылі розныя. I разумныя, і не вельмі. Як усюды. Толькі што баяліся амаль усе, за рэдкім выключэннем. Чаго баяліся, нават не ўсе маглі растлумачыць — ці то падвышэння коштаў на бензін і хлеб, ці то вайны з Тумба-Юмбай і іншапланецянамі, ці то адмены канцэртаў сваіх улюбёных музыкаў. Большая частка, праўда, баялася выключна свайго ўрада, таго самэга, які для народа і з народа. Беднаму народу было страшна глядзець на чарговую тлустую падлу на тэлеэкране, глядзець і разумець, што гэтая дзяржаўная дупа для яго і з яго. "Адкуль?" - пытаў сам сябе народ і глядзеў у люстэрка. Тое з абсалютным пастаянствам паказвала схуднелага чалавечка ў зморшчынах, ну ніяк не падобнага да тых, каго чалавечак бачыў у тэлескрыні. Заставалася толькі здзіўляцца, як гэтае маленькае і худое магло спарадзіць тое агромістае і тлустае.

Беларускія аўтары: Егарэйчанка Сяргей

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле